Рада ЕС падоўжыла да сакавіка 2017 года дзеянне персанальных санкцый адносна 146 фізічных і 37 юрыдычных асоб, якіх Брусель лічыць адказнымі за парушэнне тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны.
У санкцыйны спіс Еўрасаюза уваходзяць, у прыватнасці, мільярдэры Аркадзь Ратэнберг і Юрый Кавальчук, бізнэсмены Канстанцін Малафееў і Мікалай Шамалаў, а таксама дэпутаты Дзярждумы і члены Савета Федэрацыі Сяргей Жалязняк, Сяргей Міронаў, Леанід Слуцкі і іншыя.
Персанальныя санкцыі прадугледжваюць забарону на ўезд у краіны Еўрасаюза і замарожванне актываў, размешчаных на тэрыторыі ЕС.
0
0
0
0
0
0