Расклад міжнародных рэйсаў зменіцца ў сувязі з тым, што з 29 кастрычніка краіны Еўропы пяройдуць на зімовы час, паведамілі ў ГП «Мінсктранс».

Змены закрануць рэйсы наступных маршрутаў:

Мінск — Беласток адпраўленнем ад АВ «Цэнтральны» у 23:30 па пятніцах, назад — у 15:00 (замест 16:00) па нядзелях;

Мінск — Варшава адпраўленнем ад АВ «Цэнтральны» штодня ў 06:10 і 19:30 (замест 18:30); назад — штодня адпаведна ў 12:00 і 16:30;

Мінск — Вільня праз Ашмяны адпраўленнем ад АВ «Цэнтральны» ў 09:20 (замест 08:20) і 12:00 (замест 11:00) штодня, у 01:35 па нядзелях і панядзелках; з Вільні адпаведна а 14:00 і 16:00 штодня, у 17:00 па нядзелях, у 07:20 па панядзелках;

Мінск — Калінінград адпраўленнем ад АВ «Цэнтральны» ў 07:00 (замест 06:00) штодня, акрамя серады і суботы; назад — у 11:15 (замест 10:15) штодня, акрамя чацвярга і нядзелі;

Мінск — Калінінград праз Каўнас адпраўленнем ад АВ «Цэнтральны» а 21:00 (замест 20:30) па пятніцах; назад — у 20:00 па нядзелях;

Мінск — Каўнас адпраўленнем ад АВ «Цэнтральны» ў 08:20 (замест 07:20) штодня і а 23:30 па чацвяргах, пятніцах, суботах і нядзелях; назад — адпаведна а 16:00 штодня і ў 18:40 па пятніцах, суботах, нядзелях і панядзелках;

Мінск — Кіеў адпраўленнем ад АВ «Цэнтральны» ў 00:10 (замест 23:00) штодня; назад — у 21:30 па пятніцах і нядзелях;

Мінск — Кіеў (Ачакаў) адпраўленнем ад АВ «Цэнтральны» ў 18:00 па чацвяргах і пятніцах; назад — а 19:30 штодня;

Мінск — Мюнхен адпраўленнем ад АВ «Цэнтральны» ў 12:00 па серадах, пятніцах (прыбыццё ў Мюнхен у 13:00); назад — у 13:00 па пятніцах, нядзелях (прыбыццё ў Мінск у 18:00);

Мінск — Рыга праз Вільню адпраўленнем ад АВ «Цэнтральны» ў 22:00 штодня; назад — у 22:00 штодня;

Мінск — Рыга адпраўленнем ад АВ «Цэнтральны» ў 09:50 штодня, назад — у 07:55 (замест 08:00) штодня; ад АВ «Цэнтральны» а 22:50 (замест 21:50) па чацвяргах і пятніцах, назад — у 21:20 па пятніцах і нядзелях.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0