Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка на сустрэчы Ялцінскай еўрапейскай стратэгіі высунуў ключавыя патрабаванні да Масквы. Паводле яго слоў, пакуль Крэмль іх не выканае, Украіна не ступіць і кроку да выканання Менскіх дамоўленасцей.

AP

AP

Па словах кіраўніка ўкраінскай дзяржавы, патрэбна «дарожная карта» з паслядоўнасцю крокаў.

«Расія павінна забяспечыць пастаяннае перамір'е на Данбасе. Спыніць пастаўляць сваю цяжкую артылерыю, танкі, рэгулярныя войскі на тэрыторыю Украіны. Забяспечыць нарэшце бесперашкодны доступ назіральнай місіі АБСЕ на ўсю тэрыторыю Данбаса і Крыма і на часова некантраляваную частка ўкраінска-расійскай мяжы», - запатрабаваў Парашэнка.

«Паўтараю раз і назаўжды. Аднойчы мы ўжо падставілі другую шчаку, і ў выніку ледзь засталіся жывыя. Хопіць. Больш [з нашага боку] не будзе ніякіх крокаў да таго часу, пакуль расійскі бок не пройдзе сваю дыстанцыю на шляху да бяспекі», — заявіў украінскі прэзідэнт. Ён таксама заклікаў да вызвалення палітычных зняволеных.

Ялцінская еўрапейская стратэгія — штогадовая міжнародная канферэнцыя украінскіх і замежных палітыкаў і прадпрымальнікаў. З 2004 па 2014 год яна праходзіла ў Лівадзійскім палацы пад Ялтай, а пасля анексіі Расіяй паўвострава штогадовыя сустрэчы праводзяцца ў Кіеве.

На цяперашняй канферэнцыі украінскі лідар прамаўляў па-англійску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?