У конкурсе ўдзельнічалі таксама бельгійская вінтоўка FN SCAR, вінтоўкі італьянскай кампаніі Beretta, швейцарскай Swiss Arms і харвацкай HS Produkt.

Нямецкая вінтоўка распрацаваная на платформе амерыканскай AR-15, якая з'яўляецца адной з найбольш папулярных у свеце, дзякуючы сваёй універсальнасці і амаль бязмежным магчымасцям для мадыфікацыі.

Французскі баец з вінтоўкай FAMAS падчас аперацыі ў Цэнтральнаафрыканскай Рэспубліцы.

Французскі баец з вінтоўкай FAMAS падчас аперацыі ў Цэнтральнаафрыканскай Рэспубліцы.

Легендарная французская аўтаматычная вінтоўка FAMAS — першая (1977 год) буйнасерыйная вінтоўка кампаноўкі bullpup. Такі варыянт кампаноўкі прадугледжвае, што магазін і ўдарны механізм знаходзяцца за рукаяткай са спускавым кручком. Гэта дазваляе скараціць даўжыню зброі без скарачэння трапнасці стрэлу.

Камандас французскага Замежнага легіёна з вінтоўкай НК416.

Камандас французскага Замежнага легіёна з вінтоўкай НК416.

Аднак кампаноўка мае і вялікія мінусы: часта немагчыма ці некамфортна выкарыстоўваць глушыльнікі і іншыя ствольныя насадкі, нязручна мяняць магазін у ляжачым становішчы. Да таго ж, па меры адстрэльвання магазіна, мяняецца цэнтр баланса вагі зброі.

З гэтай прычыны спецпадраздзяленні краін, арміі якіх узброеныя вінтоўкамі bullpup, часта выкарыстоўваюць вінтоўкі класічнай кампаноўкі. Гэтак, французскія падраздзяленні спецыяльнага прызначэння ўжо выкарыстоўваюць НК416. Вінтоўка выкарыстоўваецца таксама спецпадраздзяленнямі Аўстраліі і Ірландыі — як і ў Францыі, у гэтых краінах звычайныя вайскоўцы ўзброеныя вінтоўкай кампаноўкі bullpup (аўстрыйскай Steyr AUG).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?