Злодзеі выкралі спартыўную экіпіроўку футбольнага клуба «Неа Саламіна» з кіпрскага горада Фамагуста. Каманда аказалася ў цяжкім становішчы перад наступнай гульнёй.

Як кажа кіраўніцтва клуба, у Ларнацы з распранальні былі выкрадзеныя 70 пар буцаў і чатыры пары брамавых пальчатак.

Кожная пара абутку каштуе каля 200 еўра, а пальчаткі — каля 100 еўра. Агульны кошт выкрадзенага перавышае 14 тысяч еўра.

Паліцыя мяркуе, што злодзеі забраліся ў распранальню праз акно душавога пакоя.

Наступны матч «Неа Саламіна» павінен правесці ў нядзелю супраць клуба «Арысая» з горада Лімасол. Адміністрацыя клуба пакуль не можа сказаць, у чым футбалісты выйдуць на поле.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?