У Славакіі пасажырскі цягнік урэзаўся ў грузавік, раненні рознай ступені цяжкасці атрымалі 37 чалавек, паведамляюць інфармагенцтвы.

Вядома, што грузавік заехаў на чыгуначныя шляхі падчас набліжэння цягніка. У выніку некалькі вагонаў цягніка сышлі з рэек, грузавік адкінула ў бок на некалькі метраў. Прычыны інцыдэнту пакуль не высветленыя.

У аварыі пацярпелі 35 пасажыраў цягніка, а таксама кіроўца і пасажыр грузавіка. Усе пацярпелыя былі дастаўленыя ў бальніцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0