Супрацоўнікі Савецкага РУУС Мінска шукаюць 27-гадовага мужчыну, які падазраецца ў махлярстве, паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.

Падазраваны прапаноўваў людзям паслугі па будаўніцтве зрубаў хат, лазняў. Прасіў аплаціць працу, аднак яе не выконваў і знікаў. Як удакладнілі ў ГУУС, у цяперашні час выяўлена больш за 50 пацярпелых. Шкода, якую ён нанёс, складае 130 тысяч рублёў. Ёсць падставы меркаваць, што мужчына хаваецца за межамі Беларусі, адзначылі ў ГУУС.

Праваахоўнікі звяртаюцца да тых, хто пазнаў чалавека на фота ці пацярпеў ад яго дзеянняў, з просьбай патэлефанаваць па нумарах 8 (017) 292-95-54, 8 (029) 107-69-57.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0