Першай ў шэрагу мерапрыемстваў была фотавыстава Артура Клінава «Менск. Горад СОНца». На адкрыцьці вэрнісажу аўтар расказаў аб сваёй канцэпцыі ўкладаньня фотаальбому з аднайменнай назвай, а таксама ў колькіх словах апісаў уласнае бачаньне Менску. Адбылася невялікая прэзентацыя «Малой падарожнай кніжыцы па горадзе СОНца», прычым анансавалася хуткае з’яўленьне польскага перакладу.
Тыдзень беларускай культуры і мастацтва «Minsk Mixt» будзе працягваца пяць дзён.
У яго праграме запланаваныя выступы музычных гуртоў самых розных кірункаў, сярод якіх «Svet Boogie Band», «Фляўс і Кляйн», «Сьцяна», «Джамбібум» і інш., спатканьне з маладой беларускай літаратурай у асобах Валярыны Куставай і Глеба Лабадзенкі, рэпартажы з артыстычнага андэграўндў Беларусі, прэзентацыя дакументальных і анімацыйных фільмаў. Таксама маюць выступіць вядомыя барды Алесь Камоцкі і Тацяна Беланогая.
Скончыцца фестываль 15‑га чэрвеня майстар‑клясам Вячаслава Калацэя на тэму традыцыйнай беларускай музычнай культуры.