Грузавік, які належыць Брэсцкаму мясакамбінату зачапіў і знёс бюст расійскаму палкаводцу Аляксандру Сувораву, што стаіць перад гістарычным домам-музеем Суворава ў Кобрыне (Брэсцкая вобласць)
Пра выпадак паведаміла ў сваім фэйсбуку журналіст Наталля Радзіна, якая сама паходзіць з Кобрына.
«Сябры даслалі мне фота грузавіка, які знёс помнік Суворава ў Кобрыне», — напісала яна.
Усяго ў горадзе былі вуліца, парк, два бюсты, адзін помнік расійскаму военаначальніку, які праславіўся падаўленнем вызвольнага паўстання 1794 г. пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі, за што Сувораву і падарылі Кобрын з ваколіцамі.
Каментары