Радаслаў Сікорскі

Шэф Міністэрства замежных спраў Радаслаў Сікорскі мае намер зачыніць 16 пасольстваў у сьвеце, а ў існуючых дыпляматычных прадстаўніцтвах скараціць кадры.

Усяго павінна вярнуцца дахаты 200 дыпляматаў. Найвялікшае скарачэньне чакаецца ў Маскве.

«Гэная амбасада — рэлікт Польскай Народнай Рэспублікі ў чыстым выглядзе», кажуць дыпляматы.

Нідзе няма такога штату дыпляматаў — 150 чалавек. Напачатку колькасьць дыпляматаў скароціцца на 22 чалавекі, потым яшчэ на 20.

Што да закрыцьця амбасадаў, то тут маюцца на ўвазе дыппрадстаўніцтвы ў краінах Азіі і Афрыкі.

Паводле radiozet.pl

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0