Прэзыдэнт Беларусі станоўча ацэньвае працу супрацоўнікаў Камітэту дзяржаўнай бясьпекі.

«Даходзяць чуткі, што прэзідэнт, быццам бы, вельмі незадаволены работай КДБ. Усё гэта чуткі. Я заўсёды паважаў гэту арганізацыю і лічу, што там працуюць самыя чыстыя і сумленныя людзі», — сказаў Аляксандр Лукашэнка, уручаючы сёння дзяржаўныя ўзнагароды афіцэрам КДБ.

Кіраўнік дзяржавы падзякаваў узнагароджаным за іх тытанічную працу, звязаную з вялікай фізічнай нагрузкай. Прэзідэнт таксама дадаў, што ў гэтай арганізацыі павінны служыць толькі сумленныя і прыстойныя людзі.

БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0