Міліцыя не пусьціла маладафронтаўца Iвана Шылу ў школу здаваць экзамэн. Прычым тут палітыка? Іду ў заклад на пляшку піва, што супрацоўнікі МУС проста перадухілялі ДТЗ.

Запіс перамоваў супрацоўнікаў салігорскай міліцыі ад 6 траўня.

Першы голас: Алё, алё! Я Крэдытны рэйтынг. Бабруйск‑Арэна, прыём! Зараз жа выйдзіце на сувязь!

Другі голас: Крэдытны рэйтынг, гэта Бабруйск‑Арэна, прыём. Што такое?

Першы голас: Вуліцай Казлова ў напрамку да школы № 4 на вялікай хуткасьці рухаецца нейкi аб’ект. На радары — 3 км у гадзiну. Прабіце ягоны памер ботаў па базе дадзеных.

Другi голас: Давай памер.

Першы голас: 43 з паловай. Белая красоўка 5‑га году.

Другi голас: Ёсьць! Вучань Iван Шыла!

Першы голас: Ты разумееш, што будзе, калi парушальнік на такой хуткасьцi прарвецца ў школу?! Тым больш там цяпер экзамэны… дзеці, жанчыны… Давай да школы!

Другi голас: Чаму сам не затрымаў?

Першы голас: Нерэальна дагнаць. Ведаеш, якая ў нас тэхніка? А ў таго зуха новыя матузкі. Глядзi, што ён творыць? Ні на што не рэагуе, падразае мінакоў, ходзіць па сустрэчным тратуары. Беспрадзел па поўнай! Выстаўляй жывы шчыт! Тармазі мінакоў, якія цяпер на тратуары, і давай усіх у адну лінію перад школай. Яму іх ніяк не абысьці.

Другі голас: Ты што? Гэта ж жывыя людзі! А там — ліхач! Я не магу вось так рызыкаваць жыцьцём простых людзей!

Першы голас: Слухай, Бабруйск‑Арэна. Ну, дапусьцім, пратараніць ён якогась небараку. Ну, будзе ў таго нэрвовы шок альбо колькі пераломаў. Ну, прасочыцца гэты факт у газэты. Ну, выйдзе артыкул. Міністар на гэта ўсё адно скажа, што мы дзейнічалі ў межах кампэтэнцыі.

Другi голас: А ты падумаў пра тое, што ў людзей з шчыту шок можа выклiкаць фэномэн нэрвовага ціку. Ты падумай, якая будучыня чакае чалавека ў нашай краiне, якi замест «прэзыдэнт» кажа «прррээээээззззыыызызыддддднннннннт»?

Першы голас: Пофіг! Лічы, што гэта загад, — рабі жывы шчыт.

Другі голас: Як чэсны міліцыянт я сам буду жывым шчытом перад уваходам у школу!

Першы голас: Ты што там, на пасту марку ЛСД ліжаш? Гэта ж небясьпечна! У цябе ж сям’я! Абдумайся!

Другі голас: Позна! Бывай, таварыш. Памятайце вашага Бабруйск‑Арэну! Ведайце, што ў момант, калі злачынца тараніў жывы шчыт у маёй асобе, я ўзгадаў словы міністра Навумава — трэба памятаць пра гонар мундзіру.

Першы голас: Толькі ня гэта! Не‑е‑е‑е!.. Чаму ты маўчыш? Бабруйск‑Арэна, прыём, ты дзе? Не‑е‑е‑е!!!

Маўчаньне.

P.S.: Дзякуючы мужнасьцi супрацоўнiка МУС прарыў ліхача ў школу ўдалося перадухiлiць. Дзецi i настаўнiкi былi выратаваныя. Сам герой з нэрвовым цiкам часова знаходзiцца ў рэабiлiтацыi, аднак відавочна iдзе на папраўку. Слова «прэзыдэнт» ён ужо можа вымаўляць як «пр‑р‑рэ‑э…з‑зы…д‑д…дэнт».

Вельмі просім чытачоў, якія чытаюць «НН» толькі ў інтэрнэце, дасылаць прыватныя ахвяраваньні з разьліку хоць бы 8000 на месяц з пазнакай: «за Інтэрнэт». Бяз грошай ня можа быць сайту.

У падзяку кожнаму з ахвярадаўцаў мы можам прапанаваць доступ да pdf-вэрсіі газэты на тэрмін ад паўгоду і болей (залежна ад памеру ахвяраваньня). У pdf-архіве знаходзяцца нумары з 2003 году.

У графе для пісьмовых паведамленьняў неабходна разборліва пазначыць электронны адрас для кантактаў.

З пытаньнямі зьвяртайцеся на [email protected].

На які рахунак пералічаць грошы?

Ахвяраваньне можна перавесьці ў любым аддзяленьні банку, на любой пошце. Улічыце, што пры пераказваньні грошай паштовым пераводам пошта спаганяе дадаткова 3 %, а пры пераводзе грошай празь «Беларусбанк» працэнту не бяруць.

На банкаўскай квітанцыі ў графе «Від плацяжа» трэба пазначыць: «За газэту «Наша Ніва».

У графе: «Атрымальнік плацяжа» трэба пісаць: ПВУП «Суродзічы», УНП 190 786 828.

У графе «Найменаваньне банку» трэба пісаць: «МГД ААТ «Белінвестбанк», вул.Калектарная, 11, Мінск, код 764».

У графе «Рахунак атрымальніка» — 3012 206 280 014. Пры перасылцы грошай па пошце тое самае трэба пісаць у рубрыках «Каму» і «Куды».

Раздрукаваць банкаўскую квітанцыю (pdf-файл 38Кб, A4).

Калі хто хоча атрымліваць папяровую газэту штотыдзень, дасылайце адрасы і грашовыя пераказы.

Паведамляць свае адрасы можна праз тэлефон, факсам, праз пошту ці электронную пошту.

Тэлефоны: (017) 284-73-29, (029) 260-78-32 (МТС), (029) 618-54-84, e-mail: [email protected], [email protected], паштовы адрас: а/с 537, 220050 Менск.

У блянку банкаўскага паведамленьня ці паштовага пераказу, калі ласка, дакладна і разборліва пазначайце ваш адрас, у тым ліку паштовы індэкс і код пад’езду.

Тыя, хто перакажа 24 000 рублёў за раз, забясьпечаць выхад газэты на тры месяцы. Хто ж мае магчымасьць пераказаць 48 000 рублёў адразу, забясьпечаць публікацыю «НН» адразу на паўгоду.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?