У мінулую пятніцу кіраўніцтва Цэнтральнага батанічнага саду НАН паведаміла сваім супрацоўнікам пра рашэньне будаваць на тэрыторыі саду побач з азёрным комплексам тэнісныя корты, паведамляе сайт greenbelarus.info.
Рашэньне аб будаўніцтве прынятае канчаткова і адобранае Міністэрствам прыроды. Пры гэтым кіраўніцтва ЦБС патлумачыла, што зялёным пасадкам ня будзе нанесеная шкода. Большасьць супрацоўнікаў выказала нязгоду з такім рашэньнем бо мяркуюць, што з‑за гэта сад згубіць сваё асноўнае прызначэньне.
Нагадаем, што 13 красавіка 2008 году выйшла пастанова Бюро прэзыдыюма НАН Беларусі №127 з наступным тэкстам: «Уключыць у праектна‑каштарысную дакумэнтацыю добраўпарадкаваньня азёрнага комплексу батанічнага саду пабудову тэнісных кортаў».
Спачатку Менскі гарадзкі камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя адмовіў Бюро прэзыдыюма НАН, матывуючы гэта тым, што «згодна генэральнаму пляну, зацьверджанаму прэзыдэнтам, батанічны сад адносіцца да тэрыторыяў, што асабліва ахоўваюцца, і дзе забароненае разьмяшчэньне спартыўных збудаваньняў».