Амерыканская актрыса Анджаліна Джалі падала на развод са сваім мужам, зоркай Галівуда Брэдам Пітам.

ibtimes.com

Як паведамляе прэс-служба актрысы, такое рашэнне прынятае «дзеля здароўя сям'і». Адвакат Джалі дадаў, што іншых каментароў на гэтую тэму яна даваць не будзе і просіць журналістаў паважаць яе асабістае жыццё

Амерыканскія і брытанскія таблоіды сцвярджаюць, што ў заяве пра развод Джалі спасылаецца на непераадольныя рознагалоссі з мужам і просіць аддаць ёй апеку над шасцю іх дзецьмі, але дазволіць Піту іх наведваць.

Журналісты сцвярджаюць, што Джалі незадаволеная метадамі выхавання дзяцей, якія прымяняе яе муж. Каментароў з боку Піта і яго прадстаўнікоў пакуль не паступала.

People

Анджаліна Джалі і Брэд Піт пажаніліся ў 2014 годзе. Да гэтага яны былі разам каля шасці гадоў. У Джалі і Піта шасцёра агульных дзяцей, трое з якіх — прыёмныя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?