Пракуратура АР Крым распачала крымінальную справу па факце выбараў у Дзярждуму.

Пра гэта сказана ў паведамленні на сайце пракуратуры АР Крым.

Па факце выбараў пракуратурай АР Крым распачатая крымінальная справа па ч.2 арт.110 КК Украіны (замах на тэрытарыяльную цэласнасць і недатыкальнасць Украіны).

Санкцыяй названага артыкула прадугледжанае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам ад 5 да 10 гадоў.

У пракуратуры нагадалі, што шэраг краін і міжнародных арганізацый заявілі аб непрызнанні вынікаў гэтых выбараў у Крыме. Пра непрызнанне вынікаў у той ці іншай форме заявілі ПАСЕ, ЗША, Эстонія, Літва, Румынія, Швецыя, Данія, Канада, Германія.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?