Аляксандр Лукашэнка 20 верасня падпісаў указ аб прыняцці Парыжскага пагаднення, прынятага на 21-й сесіі Канферэнцыі бакоў Рамачнай канвенцыі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый аб змяненні клімату ў Парыжы 12 снежня 2015 года, падпісанага 22 красавіка 2016 года. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя вызначана органам, адказным за выкананне абавязацельстваў, прынятых Беларуссю па Парыжскім пагадненні.

Савету Міністраў даручана да 1 снежня 2018 года прыняць меры, неабходныя для рэалізацыі палажэнняў Парыжскага пагаднення.

Указ набывае моц з дня яго падпісання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0