Літоўскага бізнесмена Гінтаса Зегерыса абвінавачваюць у падбухторванні да дачы хабару. Як паведамілі БелаПАН у пасольстве Літвы, аб гэтым гаворыцца ў афіцыйным адказе з МЗС Беларусі і паведамленні пракуратуры, якое прыкладаецца.

Дыпмісію Літвы праінфармавалі, што Г.Зегерыс быў затрыманы КДБ Беларусі 3 чэрвеня і знаходзіцца ў следчым ізалятары Камітэта дзяржбяспекі. Яго падазраюць ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага ч. 5 арт. 16 (падбухторванне да злачынства) і ч. 2 арт. 431 (дача хабару паўторна, або за заведама незаконнае дзеянне, або ў буйным памеры) Крымінальнага кодэкса. Справу вядзе пракуратура Мінска.

Пасольства чакае рэакцыі МЗС Беларусі на ноту з просьбай дазволіць прадстаўніку консульскага аддзела сустрэчу з Зегерысам. Па консульскую дапамогу ў дыпмісію звярнулася яго маці.

Інфармацыю аб затрыманні разам з літоўскім бізнесменам яго беларускага партнёра па бізнесе Міхаіла Шавельзона пацвердзіць не ўдаецца. У Беларускім саюзе прадпрымальнікаў, дзе ён з’яўляецца ганаровым віцэ‑старшынёй, БелаПАН заявілі, што нічога не ведаюць аб месцазнаходжанні Шавельзона. Звязацца з яго сям’ёй пакуль таксама не ўдалося.

Кіраўнік цэнтра інфармацыі і грамадскіх сувязей КДБ Валерый Надтачаеў заявіў БелаПАН, што пакуль не каментуе інфармацыю аб затрыманні Зегерыса і Шавельзона.

БелаПАН

Глядзі яшчэ:
Арыштаваны Міхаіл Шавельзон

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0