Банкаўскія карткі могуць не працаваць у Беларусі ўначы 28 верасня. Такая інфармацыя размешчаная на сайце Банкаўскага працэсінгавага цэнтра.

Банкаўскі працэсінгавы цэнтр інфармуе, што 28 верасня з 2.00 да 4.00 будзе праводзіць тэхналагічныя работы на комплексе апрацоўкі аўтарызацыйных запытаў у рэжыме рэальнага часу.

У гэты прамежак часу магчымыя кароткачасовыя перапынкі ў абслугоўванні трымальнікаў картак банкаў, якія карыстаюцца паслугамі Банкаўскага працэсінгавага цэнтра, а таксама ў сетцы арганізацый гандлю (сэрвісу), пунктаў выдачы наяўных грошай, устройствах самаабслугоўвання, банкаматаў, што абслугоўваюцца банкамі, падключанымі да апаратна-праграмнага комплексу Банкаўскага працэсінгавага цэнтра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0