Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка заявіў, што ўрад Злучаных Штатаў Амерыкі прыняў рашэнне падтрымаць Украіну шляхам прадастаўлення краіне летальнай зброі. Гэты пункт утрымліваецца ў прынятым Палатай прадстаўнікоў ЗША законе «Аб падтрымцы стабільнасці і дэмакратыі ва Украіне». Пра гэта Парашэнка напісаў на сваёй старонцы ў Facebook.

У Пасольстве Украіны ў ЗША паведамілі, што дакумент ініцыяваны сустаршынёй Камітэта па замежных справах Палаты прадстаўнікоў Эліёт Энгель і ўнесены ім сумесна з кангрэсменам-рэспубліканцам Адамам Кінзінгерам.

Паводле прынятага закона, ЗША не будуць прызнаваць анексію Расійскай Федэрацыяй Крымскага паўвострава. Уведзеныя ў дачыненні да РФ санкцыі будуць захаваныя да таго моманту, пакуль прэзідэнт ЗША асабіста не накіруе ў Кангрэс дакумент, у якім будзе пацвярджацца аднаўленне суверэнітэту Украіны. Акрамя гэтага, асобныя палажэнні закона вызначаюць дзеянні, якія будуць накіраваныя на супрацьдзеянне расійскай прапагандзе. Таксама згадваецца ў ім і прыцягненне міжнародных інвестыцый у эканоміку Украіны.

«У пералік прадугледжаных законам каардынаваных з саюзнікамі і партнёрамі ЗША сродкаў падтрымкі Украіны ўключаныя летальныя абарончыя сістэмы ўзбраенняў», — гаворыцца ў паведамленні.

Закон набудзе моц толькі пасля яго падтрымкі сенатам ЗША і падпісання амерыканскім прэзідэнтам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?