Пастаўкі прадукцыі беларускай птушкафабрыкі «Дружба» ў Расію часова абмежаваныя. Пра гэта паведамляе прэс-служба Рассельгаснагляда.

«Рассельгаснагляд з 23 верасня 2016 года ўводзіць часовыя абмежаванні на пастаўкі ў Расійскую Федэрацыю прадукцыі, вырабленай беларускім прадпрыемствам ААТ «Птушкафабрыка «Дружба», — гаворыцца ў паведамленні.

Забарона ўведзена з-за неаднаразовых перавышэнняў мікрабіялагічных паказчыкаў бяспекі, а таксама выяўлення рэшткаў забароненых лекавых і шкодных рэчываў у прадукцыі прадпрыемства.

Адмену забароны ў ведамстве разгледзяць адразу ж пасля правядзення Мінсельгасхарчам Беларусі расследавання і прадстаўлення ў Рассельгаснагляд яго вынікаў.

ААТ «Птушкафабрыка «Дружба» адно з найбуйнейшых прадпрыемстваў па вытворчасці мяса птушкі ў Беларусі. Раней Рассельгаснагляд ужо абмяжоўваў пастаўкі з гэтага прадпрыемства ў Расію.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?