Нацыянальны аэрапорт Мінск папярэджвае пра абмежаванні авіякампаній на перавозку Samsung Galaxy Note 7. Такая інфармацыя размешчана на сайце аэрапорта.

Reuters.com

Reuters.com

«У сувязі з інцыдэнтамі, звязанымі з тэлефонамі Samsung Galaxy Note 7, многія авіякампаніі абмежавалі перавозку тэлефонаў гэтага тыпу. Гэта зроблена для бяспекі пасажыраў падчас палёту», - адзначаецца ў паведамленні.

Каб пазбегнуць непаразуменняў падчас рэгістрацыі на рэйс і перадпалётнага надгляду прадстаўнікі аэрапорта рэкамендуюць загадзя ўдакладняць інфармацыю аб правілах перавозкі тэлефонаў Samsung Galaxy Note 7 на афіцыйных сайтах авіякампаній, рэйсамі якіх плануецца ляцець, альбо ў прадстаўнікоў авіякампаній.

***

Кампанія Samsung 2 верасня паведаміла аб масавым адкліканні смартфонаў новай мадэлі Galaxy Note 7 у сувязі з інфармацыяй пра выпадкі ўзгарання акумулятараў пры зарадцы. Шэраг авіякампаній забаранілі правозіць гэтыя тэлефоны, некаторыя — рэкамендавалі не ўключаць іх на борце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0