У Мінску вызначаныя патрабаванні да ўмоў пахавання і ўтылізацыі памерлых хатніх жывёл.

Пра гэта паведамілі ў ГУ «Мінская гарадская ветэрынарная станцыя». Рэгламентаваныя яны ветэрынарна-санітарнымі правіламі «Аб дадатковых мерах па ліквідацыі і недапушчэнні распаўсюджвання афрыканскай чумы свіней і іншых небяспечных захворванняў жывёл».

Нарматыўны дакумент зацверджаны пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29.08. 2013 № 758 (у рэдакцыі ад 2016/07/01). Згодна з ім, недапушчальна выкідваць рэшткі жывёл у вадаёмы, балоты, лясныя масівы, кантэйнеры для збору бытавога смецця. А таксама вывозіць іх на палігоны для пахавання адходаў і іншыя аб'екты або будынкі, для гэтага не прызначаныя.

Патрабаванні абавязковыя для выканання юрыдычнымі і фізічнымі асобамі, а таксама індывідуальнымі прадпрымальнікамі, якія маюць ва ўласнасці жывёл. За невыкананне дзеючых ветэрынарна-санітарных правілаў прадугледжаная адказнасць у выглядзе папярэджання або накладання штрафу ў памеры да 20 базавых велічынь (ч. 1, арт. 15 КаАП).

У Мінску паслугі па пахаванні жывёл аказвае УП «Экарэс», тэл. 8 (017) 344-57-91, 8 (017) 344-20-32. Для гэтага прадугледжаныя ямы Бекары, размешчаныя на жывёльным могільніку (Мінскі раён, Хацежынскага сельсавета, 14-ы км Ракаўскай шашы), а таксама комплекс па спальванні (Мінск, вул. Паўлоўскага, 7а).

Астанкі хатніх жывёл ад насельніцтва для наступнага пахавання прымае таксама ГП «Фауна горада» па адрасе: Мінск, вуліца Гурскага, 42. Тэл. 8 (017) 256-17-74.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?