Дональд Туск

Прэм’ер‑міністар Польшчы Дональд Туск заявіў, што адчуў жаданьне забіць брытанскага арбітра Ховарда Уэба пасьля таго, як той у кампэнсаваны час матчу групавога этапу Эўра‑2008 Польшча — Аўстрыя прызначыў пэнальці ў браму Артура Боруца.

«Як прэм‑ер‑міністар я павінен быць спакойным і ураўнаважаным. Але напярэдадні я проста ня змог сябе стрымліваць — мне хацелася забіць арбітра. Судзьдзі часам дапускаюць памылкі, і гэта была адна зь іх. Яна шакавала нас. Было б значна лепей, каб Аўстрыя выкарыстала свае шанцы ў першай палове матчу, а не на 93‑й хвіліне дзякуючы памылцы рэфэры», — цытуе Спорт‑Экспресс са спасылкай на Reuters словы кіраўніка польскага ўраду.

Тым часам УЭФА прызнала, што пэнальці ў вароты зборнай Польшчы быў прызначаны справядліва.

Глядзі яшчэ:
Галкіпэр зборнай Польшчы: Ненавіджу, ненавіджу
Драма ў двух актах: Аўстрыя - Польшча - 1:1

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0