Лідар расійскай партыі ЛДПР Уладзімір Жырыноўскі падчас цырымоніі ўзнагароджання ў Крамлі працытаваў «Божа, цара храні» — дзяржаўны гімн Расійскай Імперыі.
«У нас было тры айчыны — Расійская Імперыя, Савецкі Саюз і цяперашняя новая дэмакратычная Расія. І мы часам разважаем, якая ідэалогія, якія скрэпы, але ў XIX стагоддзі разважанняў не было, і ў Расійскай Імперыі быў найлепшы дзяржаўны гімн. Літаральна чатыры радкі», — сказаў Жырыноўскі, пасля чаго прадэкламаваў «Божа, цара храні» і пакланіўся Пуціну.
0
0
0
0
0
0