25 верасня на сталічным «Трактары» «Крумкачы» правядуць «самую важную гульню ў сезоне».

Згодна з сюжэтам відэароліку, да трактарыста ў саколцы «Дынама» падыходзіць футбаліст «Крумкачоў» Максім Талейка. «Ды не заводзіцца!» —- скардзіцца кіроўца трактара на праблемы з тэхнікай.

Іх вырашае гулец Максім Талейка. Пасля чаго ў відэароліку прапануецца разам «завесці «Трактар».

У нядаўнім інтэрв'ю выданню by.tribuna.com кіраўнік «Крумкачоў» Дзяніс Шунто назваў гульню з «Дынама» самай важнай у сезоне. Справа ў тым, што апошнім часам клуб перажывае крызіс, як у плане вынікаў, так у плане цікаўнасці гледачоў. Дзяніс Шунто спадзяецца, што матч з дынамаўцамі дапаможа вярнуць кураж, гледачоў і медыя на матчы «Крумкачоў». Якія, дарэчы, два месяцы не ведаюць перамог.

Мінскае «Дынама» пад кіраўніцтвам Сяргея Бароўскага таксама доўгі час не магло перамагчы, але ўрэшце пачало набіраць пункты. Пасля выхаду на волю ўладальніка клубу Юрыя Чыжа дынамаўцы два разы перамагалі: «Граніт» у чэмпіянаце, і «Гарадзею» у Кубку Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?