Міністэрства па надзвычайных сітуацыях пакуль не зафіксавала ў Беларусі якіх-небудзь наступстваў землятрусу, што адбыўся ў Карпатах сённяшняй ноччу.

«На лінію 101 (яна ж 112) было пару званкоў ад занепакоеных жыхароў Гомеля, аднак ні там, ні ў любым іншым пункце краіны наступстваў няма», — паведамляе МНС Беларусі на сваёй старонцы ў твітары.

У ноч на суботу, 24 верасня, моцны землятрус магнітудай 5,3 адбылося ў 02:11 (мясцовы час супадае з мінскім) у Румыніі. Пра гэта паведаміў Нацыянальны інстытут фізікі зямлі. Эпіцэнтр штуршка знаходзіўся ў горным масіве Вранча з ачагом на глыбіні 88,4 км.

Зона Вранча — сейсмаактыўная зона, што на ўчастку стыкоўкі Паўднёвых (Румынія) і Усходніх (украінскіх) Карпат.

Землятрус адчуваўся на ўсёй тэрыторыі Румыніі, у тым ліку ў Бухарэсце, а таксама ў Малдавіі і Украіне. Аб ахвярах і разбурэннях не паведамляецца.

Моцныя падземныя штуршкі адчулі жыхары некалькіх рэгіёнаў Украіны — Кіеўскай, Адэскай, Вінніцкай, Чарнавіцкай абласцей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?