У 2018 годзе ў Польшчы будуць уведзеныя электронныя пасведчанні асобы. Пра гэта ў эфіры Польскага радыё паведаміў старшыня Польскай фабрыкі каштоўных папер Пётр Вайцяхоўскі.
Ён падкрэсліў, што ў цяперашні час завяршаецца работа па падрыхтоўцы новых пасведчанняў асобы:
«У цяперашні час завяршаюцца працы групы экспертаў, якія ўносяць апошнія штрыхі ў тэхнічнай часткі пытання па вырабе пасведчання асобы з электроннай праслойкай. Думаю, 2018 год — гэта цалкам рэальная перспектыва, каб падобныя пасведчанні ўвайшлі ва ўжытак».
Электронныя пасведчанні з персанальнымі дадзенымі будуць нагадваць крэдытныя карты. Яны таксама будуць уключаць біяметрычныя дадзеныя, якія дазваляюць падарожнічаць у межах Еўрапейскага саюза.