На плошчы перад будынкам Філярмоніі сабралася шматтысячная чарга кіргізаў. Каля труны дзяжураць сябры камісіі па арганізацыі пахаваньня на чале зь дзяржаўным сакратаром краіны Нур уулу Дасболом, віцэ-прэм’еры ўраду, міністры. Пасьля разьвітаньня перад будынкам адбылася грамадзянская паніхіда. На ёй выступіў прэзыдэнт краіны Курманбек Бакіеў. Пасьля гэтага жалобная працэсія пешкі прайшла праз цэнтар сталіцы да плошчы Ала-Тао перад Домам ураду. Там была абвешчаная хвіліна маўчаньня.

Пісьменьніка пахавалі на музэйна-мэмарыяльным комплексе «Ата-Беіт», за 20 км на поўдзень ад Бішкеку. 15 гадоў таму тут знайшлі парэшткі 137 грамадзкіх дзеячоў Кіргізіі, якія былі расстраляныя ў 1930-я гады савецкім НКВД. Сярод іх быў і бацька Айтматава Тарэкул.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?