Міністр замежных спраў Вялікабрытаніі Барыс Джонсан, як паведамляе Reuters, абвінаваціў Расію ў зацягванні вайны ў Сірыі. «Расія вінаватая ў тым, што зацягвае гэтую (сірыйскую) вайну і робіць яе яшчэ больш жудаснай», - падкрэсліў ён.

Што тычыцца выпадку атакі на «гуманітарныя цэлі ў Алепа», адзначыў кіраўнік брытанскага МЗС, «мы павінны глядзець, рабілася гэта з веданнем, што гэта абсалютна нявінныя грамадзянскія цэлі». У такім выпадку абстрэл з'яўляецца «ваенным злачынствам», дадаў Джонсан.

Раней Reuters са спасылкай на дыпламатаў паведаміў, што ЗША, Вялікабрытанія і Францыя заклікалі да склікання экстраннага пасяджэння Рады бяспекі ААН па сітуацыі ў Сірыі. Паводле інфармацыі суразмоўцаў агенцтва, пасяджэнне, на якім будзе абмяркоўвацца абвастрэнне сітуацыі ў Алепа, адбудзецца ў нядзелю ў 18:00.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?