AP

AP

Больш за 30 сірыйскіх ўмераных паўстанцкіх груповак на чале са «Свабоднай сірыйскай арміяй» падпісалі заяву пра тое, што эскалацыя бамбардзіровак з удзелам расійскай авіяцыі ў Алепа пазбаўляе сэнсу далейшыя палітычныя перамовы.

У заяве сіл, апублікаванай у сталіцы Іярданіі Амане, гаворыцца, што за апошнія дні ў выніку беспрэцэдэнтнай кампаніі авіяналётаў загінулі дзясяткі мірных жыхароў.

У гэтых умовах групоўкі, якія карыстаюцца падтрымкай Турцыі, арабскіх дзяржаў Персідскага заліва і заходніх краін, лічаць працэс перамоваў, якія вядуцца пад эгідай ААН з удзелам ЗША і Расеі, бессэнсоўным.

У заяве таксама ўказваецца, што паўстанцы не могуць пагадзіцца на ролю Расіі ў якасці спонсара перамоваў, бо яна з'яўляецца саюзнікам рэжыму Асада, што чыніць злачынствы супраць уласнага народа.

Апазіцыя абвінавачвае сірыйскую армію, якая абапіраецца на расійскую падтрымку, ва ўжыванні напалму і хімічнай зброі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?