Запрашаем на юбілейную Беларускую інтэлектуальную гульню, якая адбудзецца 27 верасня ў пабе «Піўняры»(вул. Лабанка 77).

Гэта паб-квіз, прысвечаны беларускай культуры (у шырокім сэнсе слова), дзе кожны можа адпачыць душой і паварушыць мазгамі.

Браць удзел могуць не толькі знаўцы беларушчыны, але і проста кемлівыя, знаходлівыя людзі.

Акрамя звычайных пераможцаў БІГ#10, у канцы імпрэзы будуць вызначаныя і ўзнагароджаныя пераможцы сезона па выніках дзесяці гульняў. У музычнай паўзе выступіць Алег Хаменка.

Працягласць — 2—2,5 гадзіны.

Кошт квітка — 5 рублёў за 1 чалавека.

Кароткая інструкцыя:

1. Збярыце каманду ад 2 да 10 чалавек, зарэгіструйце яе (рэгістрацыя адкрыта ў суполках vk.com/belaruski_pab_kvizі facebook.com/groups/bel.int.fest).

2. Прыходзьце 27 верасня а 19-й гадзіне ў паб «Піўняры» (вул. Лабанка 77).

Калі не маеце каманды, усё роўна прыходзьце. Абавязкова знойдзем для вас кампанію!

Раскінем розумам па-беларуску!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочешь поделиться важной информацией анонимно и конфиденциально?