У матчы 23-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе мінскае «Дынама» на стадыёне «Трактар» выйграла ў «Крумкачоў» з лікам 2:0.

У дынамаўцаў вызначыліся Арцём Быкаў і Уладзімір Хвашчынскі.

«Крумкачы» не перамагалі ў чэмпіянаце з 31 ліпеня, затым былі дзве нічыі і пяць паразаў. Клуб займае 10-ы радок.

Сёння БАТЭ разграміў «Нафтан» з лікам 4:1, салігорскі «Шахцёр» выйграў у «Віцебска» — 1:0. Адрыў БАТЭ ад салігорцаў застаецца ў 15 балаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0