Міністр адукацыі Расіі Вольга Васільева заклікала вярнуць у школы практыку прыцягнення вучняў да прыбірання класаў і працы на прысядзібных участках на тэрыторыі навучальных устаноў.
«Мы павінны вярнуць працу на прысядзібных участках, якая была заўсёды, мы павінны вярнуць прыбіранне памяшканняў школьных, якая ніяк не мяжуе з пагрозай жыццю і здароўю школьніка», — цытуе словы Васільевай агенцтва ria.ru.
На яе думку, гэта дапаможа прывучыць школьнікаў несці адказнасць за месца, у якім яны праводзяць 11 гадоў, каб у выніку вырас «не спажывец маленькі, а стваральнік, які ў гэтай школе будуе разам з намі, з настаўнікамі і бацькамі».
Прыбіранне ў класах сіламі саміх школьнікаў практыкавалася ў Савецкім Саюзе. Пасля яго распаду гэтая традыцыя ў шматлікіх расійскіх школах пражыла яшчэ некалькі гадоў, але ў 2000-х гадах ад яе паступова адмовіліся.





