Праграмай візіту запланаваныя перамовы са старшынёй КНР Сі Цзіньпінам. Па іх выніках чакаецца падпісанне каля 30 міжнародных дакументаў аб развіцці супрацоўніцтва ў палітычнай, эканамічнай і сацыяльнай сферах.
Аляксандр Лукашэнка ў Пекіне таксама правядзе сустрэчы з прэм'ерам Дзяржаўнага савета КНР Лі Кэцянам, старшынёй Усекітайскага камітэта Народнага палітычнага кансультатыўнага савета Кітая Юй Чжэншэнам і старшынёй Пастаяннага камітэта Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў Чжан Дэцзянам.
Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка наведае Пекінскі ўніверсітэт, дзе сустрэнецца з кіраўніцтвам ВНУ, студэнтамі, адкажа на іх вопросы.





