Добры дзень, дарагая рэдакцыя газеты «Наша Ніва»! Я загадзя прашу прабачэння, што даводзіцца звяртацца да Вас па дапамогу, але вельмі прашу Вас разгледзець мой зварот, не пакінуць нашу сям'ю ў цяжкім становішчы і размясціць інфармацыю пра збор сродкаў для дачушкі!

Звяртаецца да Вас Цімошак Вольга Аляксандраўна — мама дзяўчынкі Маргарыткі 08.12.2010 г.н., якой неабходна патрапіць на лячэнне ў Цэнтр інтэнсіўнай тэрапіі «Алінэк» (Польшча) і вырабіць індывідуальныя артэзы на ножкі для правільнай і роўнай хады.

Наша любімая дачушка Маргарыта нарадзілася здаровым дзіцем на 39 тыдні цяжарнасці, шляхам кесарава сячэння (рост 51 см, вага 3150 гр., па шкале Апгар 8/9). Але падчас родаў нешта пайшло не так і яна нахлябталася водаў. Праз гэта ў яе стала вылучацца шмат макроты, з якой самастойна яна не спраўлялася, і малую перавялі ў аддзяленне інтэнсіўнай тэрапіі. Там дактары, зрабіўшы прышчэпку ад гепатыту, чаго рабіць не варта было, падключылі яе да апарата ШВЛ. Кансіліум лекараў паставіў дыягназ: пнеўмацыстная пнеўманія. Яны нават не верылі ў яе далейшае жыццё, так як малая моцна аслабла, страціла шмат вагі, самастойна не дыхала. УГД галаўнога мозгу паказала, што ў дачушкі паражэнне ЦНС, энцэфалапатыя.

Але мы працягвалі верыць у яе выздараўленне, прайшлі многіх дактароў у РБ і пастаянна інтэнсіўна займаліся з дачушкай. Раней у яе быў пастаўлены асноўны дыягназ ДЦП 4 ступені цяжкасці + іншыя спадарожныя, але, дзякуючы нашым агульным намаганням, зараз ступень цяжару ДЦП паменшылася. Зараз Маргошы 5 гадоў і 9 месяцаў.

Але мы не ўпадаем у роспач і вось ужо больш за 5 гадоў праходзім мноства рэабілітацыйных курсаў: ЛФК, масаж, іглаўколванне, дэльфінатэрапіі ў Мінску, іпатэрапія, АБМ-тэрапія са спецыялістамі з Бельгіі, Германіі, займаемся з псіхолагам, лагапедам, эргатэрапеўтам і інш. спецыялістамі — і ўсё гэта дае свае вынікі.

Пасля правядзення некалькіх курсаў рэабілітацыі ў Цэнтры інтэнсіўнай тэрапіі «Алінэк» і дыягностыкі спецыялісты адзначаюць, што ў Маргарыты добрая станоўчая дынаміка: у яе вельмі адужэлі і ножкі, з дапамогай артэза навучылася правільна ступаць на поўную ступню, каардынацыя цела палепшылася, яшчэ больш стала разумець звернутае да яе маўленне і выконваць інструкцыі, лепш адчувае сваё цела, лепш пачала хадзіць і імкнецца ўтрымліваць свой корпус і раўнавагу, з'явіўся глядзельны кантакт.

Дактары настойліва рэкамендуюць працягнуць пачатае лячэнне, якое накіравана на развіццё маўлення, стымуляцыю развіцця мозгу і паляпшэння вестыбулярнага апарата, бо ў Маргарыты парушаная каардынацыя цела і толькі сталі з'яўляцца новыя гукі, таму зараз нам вельмі важна трапіць на наступны курс лячэння ў цэнтр «Алінэк» ( Польшча), бо мы спадзяёмся, што гэтая рэабілітацыя дапаможа нашай дачушчы пачаць размаўляць, устойліва хадзіць і правільна развівацца. Курс быў прызначаны на 12 верасня 2016 года, але з-за таго, што мы не паспелі сабраць сродкі, прыйшлося перанеслі лячэнне на 31 кастрычніка 2016 года.

Артэзы, у якіх Маргарыта вучыцца правільна хадзіць з траўня 2015 года становяцца маленькімі, бо ножка вырасла і цяпер неабходна вырабіць новыя артэзы па індывідуальных злепках.

Агульны кошт на лячэнне і куплю артэза складае 4600 еўра (уключае ў сябе праходжанне інтэнсіўнай рэабілітацыі ў цэнтры «Алінэк», купля індывідуальных артэза, пражыванне і праезд). На дадзены момант сабрана ўсяго 1080 еўра, неабходна яшчэ 3520 еўра.

Мы імкнёмся не ўпусціць каштоўны час і паспець своечасова дапамагчы свайму дзіцяці, пакуль яна маленькая, і робім усё, каб яна змагла паўнавартасна жыць (самастойна есці, упэўнена хадзіць, размаўляць, стаць здаровай). Для гэтага патрабуецца правядзенне пастаянных курсаў інтэнсіўнай рэабілітацыі, але без дапамогі дабрачынцаў нам адным не даць рады, таму нам прыходзіцца прасіць аб дапамозе. Бо шмат сродкаў нашай сям'і сыходзіць на куплю медыкаментаў для галаўнога мозгу дачушкі і аплату спецыялістаў. У нашай сям'і працуе толькі муж (індывідуальны прадпрымальнік), а я аформлена па доглядзе за дзіцём-інвалідам і шмат часу займаюся развіццём і аднаўленнем дачушкі.

Мы звяртаемся да ўсіх неабыякавых людзей з вялікай надзеяй на тое, што вы не застаняцеся ў баку і зможаце дапамагчы нашай любімай дачушцы патрапіць на лячэнне ў Польшчу і купіць артэзы для ножак для правільнай хады, бо наша сям'я на дадзены момант вычарпала ўсе свае сродкі на яе аднаўленне. Мы вельмі хочам, каб наша Маргарытка хутчэй стала здаровенькі і верым, што ў яе ўсё атрымаецца! Будзем вельмі ўдзячныя Вам за любую дапамогу і жаданне паўдзельнічаць у яе лёс, бо адным нам не справіцца!

Інфармацыя аб дачушцы размешчана на дабрачынным аўкцыёне сустрэч «Мае сэнс».

З павагай, Вольга Цімошак!

Дапамагчы Маргарыце можна, пералічыўшы сродкі на дабрачынны рахунак, адкрыты ў

філіяле №511 ААТ «АСБ Беларусбанк» — г.Мінск, вул.Даўгабродская, 1;
УНП 100349858;
МФО 153001815:

У бел. рублях: №000006 у аддзяленні № 511/189
(Транзітны рахунак №3819382103561 - указваецца толькі пры пераводзе сродкаў юрасобамі ці не з Беларусбанка)

У далярах ЗША: №000042 у аддзяленні № 511/189
(Транзітны рахунак №3819382104993)

У рас. рублях: №000005 у аддзяленні № 511/189
(Транзітны рахунак №3819382104993)

У еўра: №000002 у аддзяленні № 511/189
(Транзітны рахунак №3819382104993)

Прызначэнне плацяжу: Для залічэння на дабрачынны рахунак Цімошак Вольгі Аляксандраўны на лячэнне дачкі Цімошак Маргарыты Аляксандраўны

Картка Беларусбанка № 9112 0000 6263 6473,
тэрмін да 12/18.

Ёсць магчымасць папоўніць баланс нумару МТС з дапамогай Plati.tut.by або любым іншым зручным спосабам: (+37529) 702 59 49 — Вольга, мама Маргарыты (у далейшым сродкі будуць пераведзены на дабрачынны рахунак Маргарыты)

WebMoney:

У беларускіх B265811489855
У далярах Z238790757265
У еўра E471426842385

У расійскіх R110174746951

EasyPay: 00021535

Адрас для паштовых пераводаў: 220096, Рэспубліка Беларусь, г.Мінск, вул. Галадзеда 17-2-8, Цімошак Вользе Аляксандраўне (мама Маргарыты).

Тэл.: 80173415225, маб. +375297025949

Адрас эл.пошты [email protected]

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0