Дэмакратычныя кандыдаткі ў новым скліканні Палаты прадстаўнікоў вызначаюцца з тым, хто будзе іхнімі памочнікамі. Паводле заканадаўствам дазваляецца да 5 памочнікаў, адзін ці два (стаўка ці паўстаўкі) могуць атрымліваць заробак, іншыя ж мусяць працаваць на грамадскіх пачатках.

Ганна Канапацкая ў цэнтры і Анатоль Лябедзька. Фота Сяргея Гудзіліна.

Ганна Канапацкая ў цэнтры і Анатоль Лябедзька. Фота Сяргея Гудзіліна.

Кіраўнік АГП, ад якой дэпутатам абраная Ганна Канапацкая, Анатоль Лябедзька мяркуе, што сярод памочнікаў павінны быць не толькі сябры АГП, але і партнёры па правацэнтрысцкай кааліцыі, гэта значыць ад БХД і Руху «За Свабоду». «На стаўцы павінен быць чалавек, які будзе працаваць з выбарцамі на акрузе», — перакананы Лябедзька.

Сам кіраўнік АГП не выключае магчымасці стаць памочнікам дэпутата Канапацкай. «Спачатку я не разглядаў такі варыянт, але чуецца шмат прапановаў, таму я задумаўся. У любым выпадку я буду нават калі не памочнікам, то дарадцам Ганны Канапацкай у парламенцкай частцы, не так шмат у нас людзей, якія маюць дэпутацкі досвед», — кажа Лябедзька.

Бліжэй да канца гэтага тыдня можна будзе больш дэталёва і персаналізавана гаварыць пра памочнікаў спадарыні Канапацкай.

А вось намесніца старшыні ТБМ Алена Анісім ужо часткова вызначылася са сваімі памочнікамі. Паколькі Анісім абраная ад Стаўбцоўскай выбарчай акругі, то і трое памочнікаў будуць знаходзіцца менавіта там. У Гарадзеі памочнікам Анісім стане Леанід Качановіч, у Коласаве — ягоны брат Анатоль Качановіч. Цяпер дэпутатка шукае памочніка па Стоўбцах.

«Што тычыцца сталага памочніка, які будзе працаваць на стаўцы, то яшчэ шукаю. Нехта адмаўляецца па сямейных абставінах, іншыя — толькі ўладкаваліся на новую працу», — кажа Алена Анісім. Яна лічыць, што асноўным памочнікам павінен быць юрыст, які будзе дапамагаць дэпутатцы з прававымі працэдурамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?