Напярэдадні візіту ў Кітай (28-30 верасня) Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 349 «Аб рэалізацыі інвестыцыйных праектаў».
Дакумент накіраваны на «забеспячэнне паспяховай рэалізацыі сумесных беларуска-кітайскіх інвестыцыйных праектаў у сферы электраэнергетыкі, аўтамабілебудавання, а таксама цэлюлозна-папяровай і тэкстыльнай галінах», гаворыцца ў паведамленні прэс-службы прэзідэнта.
Указ «удакладняе парадак рэалізацыі асобных праектаў, а таксама вызначае пералік замежных арганізацый, якія маюць права на прыцягненне да працоўнай дзейнасці ў Беларусі па працоўных дагаворах замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія часова знаходзяцца або часова пражываюць у Беларусі, на перыяд рэалізацыі гэтых інвестыцыйных праектаў».