Беларусі з'явіцца вакцына з чатырма варыянтамі вірусаў грыпу, паведаміла журналістам кіраўнік Нацыянальнага цэнтра па грыпе Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра эпідэміялогіі і мікрабіялогіі Наталля Грыбкова.

Наталля Грыбкова адзначыла, што ў свеце з'явіліся так званыя квадрывакцыны, якія маюць усе чатыры варыянты вірусаў грыпу. У Беларусі іх пакуль не прымяняюць. «Такая вакцына, як я мяркую, знаходзіцца на стадыі рэгістрацыі, таму ў наступныя сезоны мы зможам выкарыстоўваць і такую вакцыну», — сказала яна.

У гэтым сезоне будуць прымяняцца вакцыны — «Грыпол плюс» (Расія), «Інфлювак» (Нідэрланды), «Ваксігрып» (Францыя). Для вакцынацыі ў асобных калектывах будзе выкарыстоўвацца жывая вакцына «Ультравак» (Расія).

Найбольш спрыяльным перыядам для правядзення вакцынацыі лічыцца кастрычнік-лістапад. Тым больш гэтаму садзейнічае цяперашняя эпідэмічная сітуацыя краіне. Узровень захаваральнасці на вострыя рэспіраторныя інфекцыі адпавядае гэтаму перыяду года, захваральнасць вызначаецца ў першую чаргу негрыпознымі вірусамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?