suisseinfo.ch

suisseinfo.ch

Ніжняя палата парламента Швейцарыі ў аўторак ўхваліла законапраект аб забароне мусульманскага адзення, якое закрывае твар жанчыны.

За законапраект аб забароне мусульманскіх вуаляў — паранджы, буркі, нікаба і чадры — прагаласавала 88 дэпутатаў парламента, 87 выступілі супраць, перадае Франс прэс.

Забараніць хаваць твар вопраткай прапанаваў дэпутат парламента краіны ад Швейцарскай народнай партыі Вальтэр Вобман. На яго думку, забарона дапаможа захаваць нацыянальную культуру Швейцарыі і абараніць краіну ад радыкальнага ісламу.

Вобман таксама дамагаецца правядзення рэферэндуму па гэтым пытанні.

Швейцарская народная партыя, якая з'яўляецца самай уплывовай у ніжняй палаце парламента, таксама прапануе рэзка абмежаваць іміграцыю.

Законапраект аб забароне хавання твара жаночай мусульманскай вопраткай павінны ўхваліць верхняя палата парламента краіны і ўрад.

У верхняй палаце парламента моцны ўплыў партый, якія выступаюць супраць забароны, і дамагчыся яго ўхвалення будзе складана.

Разам з тым апытанне грамадскай думкі, праведзенае ў жніўні, паказала, што 71% швейцарцаў ухваляюць забарону.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?