Рубінаўская рэформа адукацыі зводзіцца да поўнага зьнішчэньня гуманітарнай адукацыі ў краіне. Піша Андрэй Павач з Горадні.

Беларускія настаўнікі пачулі нешта нядобрае ўжо тады, калі красавіцкім ранкам у кабінетах завучаў сярэдніх школ пачалі раздавацца тэлефонныя званкі і на другім канцы дроту адказныя чыноўнікі з розных РАНА і ГарАНА пачалі даваць дырэктарам заданне – тэрмінова, да 12 гадзін дня, даведацца, ці задаволеныя настаўнікі дванаццацігадовым тэрмінам навучання дзяцей у школе.

Мяне гэтая гульня ў дэмакратыю адразу насцярожыла, — кажа мне знаёмая настаўніца фізікі з 20-цігадовым стажам школьнай працы, — ніколі такога не было, каб у простага настаўніка з РАНА нешта пыталі. (Настаўнікі ласкава называюць “пацучкамі” тых кабінетных інспектароў, якія любяць вучыць метадалогіі выкладання і выхавання, хаця самі нават месяца не адпрацавалі ў школе, а займаюць свае пасады дзякуючы старому, як расейскае самадзяржаўе, блату.) Яўна выглядала на тое, — працягвае знаёмая настаўніца – што проста хацелі перакласці пытанне з хворай галавы на здаровую.

Тое, што 12-гадовая сістэма школьнага навучання пахне нафталінам і нікому, па сутнасці, не была патрэбная, ведалі ўсе і заўсёды. Гэтая справа (таксама як і 10-бальная сістэма ацэнкі ведаў, як і пагалоўнае тэсціраванне) была не больш чым касметычнай спробай затынкаваць тыя вялізарныя шчыліны, якія ўсё больш і больш робяць нашу сістэму адукацыі закладніцай сацыяльна-эканамічнага становішча ў краіне. “Толькі чаму 10 год таму, калі дванаццацігодка ўводзілася, ніхто ў нас не папытаў, ці варта гэта рабіць” – абураюцца настаўнікі. Ды не папытаў бы і зараз, аднак ужо пасля той першай вясенняй нарады, калі стала ясна, што прэзідэнт 12-гадовай сістэмы навучання НЕ ХОЧА, узнікла патрэба прыдаць новай ломцы беларускай школы бачнасць народнай ініцыятывы.

Турбуе адно пытанне, чаму, калі на працягу 10 гадоў настаўнікі і вучні прыстасоўваліся да новага парадку, які ў большасці ім не падабаўся, аднак добрасумленна працавалі, гадамі вучылі без падручнікаў і новых праграм, у чалавека, які 14 гадоў кіруе краінай, не было часу разабрацца ў самым важным, што ў краіне ёсць – у справе выхавання моладзі, справе выхавання будучых пакаленняў. Дзесяць гадоў настаўнікі самі вырашалі свае праблемы, вырашалі насуперак пастаяннаму ўсціску з вышэйстаячых органаў і толькі зараз, калі будучым “дванаццацікласнікам” прыйшло ісці ў 11 клас, пачаўся вэрхал. І нават цяпер, калі 12-цігодку пачалі нішчыць, ніхто не паспрабаваў абараніць дзяцей, якім зараз за адзін год трэба прайсці праграму двух класаў, паралельна падрыхтавацца да паступлення ў ВНУ і гэта ва ўмовах поўнай адсутнасці новых праграм, падручнікаў і падвойнай канкурэнцыі пры паступленні (бо паступаць цяпер будуць і сапраўдныя адзінаццацікласнікі і тыя, хто, меркавалася, павінен быў вучыцца дванаццаць год). Што мы атрымаем у выніку? Страчанае пакаленне ў сотню тысяч чалавек, толькі дзякуючы таму, што дрэнную, але існую сістэму трэба было рашуча зламаць адным подпісам!?

Апошняя нарада, пасля якой прэзідэнтам быў падпісаны указ аб адмене 12-гадовага тэрміна навучання, насіла чыста фармальны характар. Па прычыне амаль поўнай адсутнасці на нарадзе спецыялістаў мінадукацыі (апроч. намміністра) і прысутнасці ўсіх губернатараў, нагадвала яна хутчэй падрыхтоўку да новай “бітвы за ўраджай”. Найбольш уразіла выказванне берасцейскага губернатара наконт таго, што яго ўнучку замучылі правіламі накшталт “раненый солдат” і “раненный в руку солдат”. Маўляў, варта бы і рускую мову крыху спрасціць. Цікава, што на гэтае ўзапраўды хамскае выказванне адказалі бы акадэмікі з інстытута рускай славеснасці Расійскай акадэміі навук. Можа і сапраўды пачнем з часам пісаць якой трасянкай? Уявеце сабе на хвілінку атамную электрастанцыю пад Шкловам, на ахоўным плакаце перад якой будзе напісана: “НЕ ВХАДЗИЦЬ. АПАСНА ДЛЯ ЖЫЗНИ”. Пасля такога хоць на край свету паляціш, адно, каб не быць каля такіх спецыялістаў. Іронія іроніяй, аднак актыўна прапагандаваная Рубінавым і яго камандай рэформа адукацыі зводзіцца ў канчатковым выпадку менавіта да поўнага знішчэння гуманітарнай навукі і адукацыі ў краіне. Думаеце, што скарачэнне школьных курсаў з ліквідацыяй 12-га класа будзе прапарцыянальным? Не. Скарачаюцца гісторыя Беларусі, сусветная мастацкая літаратура (дарэчы, толькі ў гэтым годзе школьнікі ўпершыню атрымалі падручнікі па гэтаму прадмету), высоўвалася нават прапанова сумеснага вывучэння рускай і беларускай літаратуры, якая аднак пакуль (заўважце, пакуль!) не прайшла. Думаецца, што вынішчэнне беларускага – гэта толькі вярхушка айсберга, пасутупова чарга дойдзе і да рускай мовы і да рускай літаратуры. Толькі людзі з выключна хворай амбіцыяй, якія лічаць сябе роўняй Талстому і Дастаеўскаму, маглі дадумацца да стварэння пры Інстытуце літаратуры АН РБ сектара па вывучэнню рускамоўнай (!) беларускай літаратуры. Ды, перакананы, час адлічвае апошнія гады жыцця такім гуманітарным навуковым установам, якія існавалі з савецкага часу, як Інстытуты гісторыі, мастацтвазнаўства і сацыялогіі АН РБ.

У адчайнай надзеі хоць неяк палепшыць сваё становішча, настаўнікі Гродна звярнуліся ў Мінадукацыі з просьбай пакінуць у праграмах курс Сусветнай мастацкай культуры, курс, якім па праве магла ганарыцца беларуская сістэма адукацыі. Зразумела, што іх просьбы, таксама як і мінулагоднія дамаганні настаўнікаў пакінуць выкладанне гісторыі Беларусі па-беларуску, ні на кога не зробяць ніякага ўражання. Таксама як ніякага ўражання на ўлады не робяць разрозненыя пратэсты інвалідаў, студэнтаў, прадпрымальнікаў, абаронцаў гісторыка-культурнай спадчыны ці простых насельнікаў шматпавярховікаў, у дварах якіх будуюць бензакалонкі ці гандлёвыя цэнтры. Акенцы па прыйманні скаргаў наглуха зачынены, усё ў поўным парадку.

Вельмі просім чытачоў, якія чытаюць «НН» толькі ў інтэрнэце, дасылаць прыватныя ахвяраваньні з разьліку хоць бы 8000 на месяц з пазнакай: «за Інтэрнэт». Бяз грошай ня можа быць сайту.

У падзяку кожнаму з ахвярадаўцаў мы можам прапанаваць доступ да pdf-вэрсіі газэты на тэрмін ад паўгоду і болей (залежна ад памеру ахвяраваньня). У pdf-архіве знаходзяцца нумары з 2003 году.

У графе для пісьмовых паведамленьняў неабходна разборліва пазначыць электронны адрас для кантактаў.

З пытаньнямі зьвяртайцеся на [email protected].

На які рахунак пералічаць грошы?

Ахвяраваньне можна перавесьці ў любым аддзяленьні банку, на любой пошце. Улічыце, што пры пераказваньні грошай паштовым пераводам пошта спаганяе дадаткова 3 %, а пры пераводзе грошай празь «Беларусбанк» працэнту не бяруць.

На банкаўскай квітанцыі ў графе «Від плацяжа» трэба пазначыць: «За газэту «Наша Ніва».

У графе: «Атрымальнік плацяжа» трэба пісаць: ПВУП «Суродзічы», УНП 190 786 828.

У графе «Найменаваньне банку» трэба пісаць: «МГД ААТ «Белінвестбанк», вул.Калектарная, 11, Мінск, код 764».

У графе «Рахунак атрымальніка» — 3012 206 280 014. Пры перасылцы грошай па пошце тое самае трэба пісаць у рубрыках «Каму» і «Куды».

Раздрукаваць банкаўскую квітанцыю (pdf-файл 38Кб, A4).

Калі хто хоча атрымліваць папяровую газэту штотыдзень, дасылайце адрасы і грашовыя пераказы.

Паведамляць свае адрасы можна праз тэлефон, факсам, праз пошту ці электронную пошту.

Тэлефоны: (017) 284-73-29, (029) 260-78-32 (МТС), (029) 618-54-84, e-mail: [email protected], [email protected], паштовы адрас: а/с 537, 220050 Менск.

У блянку банкаўскага паведамленьня ці паштовага пераказу, калі ласка, дакладна і разборліва пазначайце ваш адрас, у тым ліку паштовы індэкс і код пад’езду.

Тыя, хто перакажа 24 000 рублёў за раз, забясьпечаць выхад газэты на тры месяцы. Хто ж мае магчымасьць пераказаць 48 000 рублёў адразу, забясьпечаць публікацыю «НН» адразу на паўгоду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?