Паводле паведамленняў крыніц у дыпламатычных колах, у дакладзе па расследаванні катастрофы рэйса MH17 будзе сказана, што лайнер быў збіты ракетай «Бук», якую выпусцілі з тэрыторыі на ўсходзе Украіны, якая знаходзіцца пад кантролем сепаратыстаў. Пра гэта піша The Guardian.

Удакладняецца, што міжнародная следчая група з Нідэрландаў, Аўстраліі, Малайзіі, Бельгіі і Украіны 28 верасня пакажа ў дакуменце дакладнае знаходжанне ўстаноўкі па картах Google. Паводле дадзеных выдання, пунктам яе размяшчэння паказаная тэрыторыя паблізу населенага пункта Снежнае.

Аднак The Guardian не паведамляе, хто менавіта з дыпламатаў прадаставіў гэтую інфармацыю, а таксама адкуль ім вядомыя заключэнні следчай групы.

Напярэдадні афіцыйны прадстаўнік Мінабароны Расіі генерал-маёр Ігар Канашэнкаў заявіў, што Кіеў да гэтага часу не апублікаваў звесткі пра размяшчэнне сваіх разлікаў ЗРК «Бук» у дзень катастрофы МН17.

Афіцыйныя вынікі крымінальнага расследавання будуць апублікаваныя 28 верасня. У дакладзе будзе прадстаўленая інфармацыя аб зброі, з дапамогай якой быў збіты самалёт. Следчыя таксама раскажуць пра тое, з якога боку быў нанесены ўдар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0