На мінулым тыдні я наведала наш Мастацкі музей.
Па-першае, замест аднаго, мне прыйшлося набыць два ўваходныя квіткі амаль па 5000 руб. Чаму? Касірка адказала, што ў музеі некалькі экспазіцый: Пікаса-Лежэ, Слуцкія паясы і г.д. Амаль столькі каштуе ўваходны квіток у Луўр . Але гэта проста непараўнальна.
Па-другое, у нашым Мастацкім музэі нельга фатаграфаваць. Чаму? А ў Луўры — можна.
У той маленькай зале, дзе размясцiлася экспзiцыя Пікаса-Лежэ, з наведвальнікаў была толькі я адна. У мяне склалася ўражанне, што ўся гэтая жанравая эстэтыка тутэйшым не патрэбна.
Па родзе сваёй прафесійнай дзейнасці ў апошні час бываю ў такой установе як Канстытуцыйны суд, памяшканні якога дэкарыраваны безгустоўнымі панно ўзроўня шапікаў у Ждановічах. Гэтыя два будынкі, Музэй і Канстітуцыйны Суд, знаходзяцца сусім побач, але такое адчуванне, што чыноўнікі, ад якіх залежыць выгляд дзяржаўнай ўстановы, вельмі далёкі і ад Музея, і ад эстэтыкі ўвогуле. На жаль, па такіх момантах, судзяць і пра наш беларускі, культурны ўзровень.
А гэтая экспазіцыя (Пікаса-Лежэ) зноў знікне ў запасніках, гэта ж не спаборніцтвы начной хакейнай лігі.