Турцыі можа спатрэбіцца будаўніцтва новых будынкаў для судоў, каб праводзіць тысячы новых разглядаў, заявіў міністр юстыцыі краіны Бекір Боздаг.

«Мы пабудуем новыя будынкі судоў, калі спатрэбіцца», — сказаў кіраўнік міністэрства юстыцыі, удакладніўшы, што адзін новы суд ужо будуецца ў горадзе Сінкан, побач з Анкарой.

У той жа час ён дадаў, што не чакае масавых судовых працэсаў з «тысячамі адвакатаў».

Заява кіраўніка мінюста прагучала на фоне новых арыштаў па ўсёй краіне, у выніку якіх колькасць узятых пад варту па падазрэнні ў дачыненні да спробы путчу 15 ліпеня дасягнула 32 тысяч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?