Генеральны дырэктар ААТ «Бакалея Магілёў» Віталь Курносаў узяты пад варту па абвінавачванні ў атрыманні хабару.

Як паведаміла 28 верасня на сваёй старонцы ў Facebook афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Юлія Ганчарова, упраўленне СК па Магілёўскай вобласці расследуе крымінальную справу аб злачынстве карупцыйнай скіраванасці ў дачыненні да генеральнага дырэктара ААТ «Бакалея Магілёў». Дзеянні службовай асобы кваліфікаваныя па частцы 1 артыкула 430 Крымінальнага кодэкса (атрыманне хабару).

Гендырэктару выстаўленае абвінавачанне, прымененая мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. Праводзіцца расследаванне, правяраецца інфармацыя аб дачыненні абвінавачанага да іншых фактаў супрацьпраўнай дзейнасці, піша Ганчарова.

Як паведамілі ў прыёмнай гендырэктара ААТ «Бакалея Магілёў», усімі пытаннямі, якія ўваходзяць у кампетэнцыю Курносава, займаецца яго намеснік Марына Бірукова. Прычыну адсутнасці гендырэктара патлумачыць адмовіліся, паведаміўшы, што яго на месцы няма і найбліжэйшым часам не будзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?