У сераду днём у Гродне адбылася аварыя на трубаправодзе ў раёне прадпрыемства «Гродна Азот». Карыстальнікі сацыяльных сетак сталі дзяліцца навіной, фатаграфіямі і відэа гіганцкага фантана, які бачылі нават з цэнтра горада.

Крыху пазней стала вядома, што аварыя адбылася на трубаправодзе, які выкарыстоўваецца для забеспячэння «Азота». Прарыў утварыўся ў раёне «азотаўскіх» дач — велізарны напор вады вырваўся ўверх на шмат метраў, раскідваючы па акрузе камяні і смецце.

Акрамя таго, вада затапіла вялікую тэрыторыю з дачнымі ўчасткамі і нанесла матэрыяльную шкоду іх жыхарам. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?