Пасля вывяржэння вулкана Баруджары на папулярным сярод турыстаў востраве Ламбок у Інданэзіі ўлады краіны адправілі групу выратавання для вызначэння месцазнаходжання 130 чалавек, зніклых без вестак, перадаеSky News.

Reuters

Паведамляецца, што ў небяспечнай блізкасці ад вулкана знаходзіліся каля 1000 чалавек, 600 з якіх з'яўляліся турыстамі.

Прадстаўнік Нацыянальнага агенцтва па кіраванні стыхійнымі бедствамі Інданэзіі Сутопа Пура Нугроха заявіў, што на дадзены момант дакладна вядома толькі пра 260 турыстаў, якія паспелі пакінуць прыродны парк, на тэрыторыі якога знаходзіцца вулкан. Большасць з гэтых турыстаў не пацярпелі.

Баруджары — адзін з 120 дзейных вулканаў на тэрыторыі Інданезіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0