Суд у Лондане выставіў абвінавачванні брытанцу Бенджамену Стымсану ў сувязі з яго магчымым удзелам у ваенным канфлікце на ўсходзе Украіны на баку т.зв. «ДНР» і «ЛНР».

Паведамляецца, што гэта першы падобны выпадак, калі падазраваным у тэрарыстычнай дзейнасці падчас канфлікту на тэрыторыі Украіны стаў брытанец. У сераду раніцай 41-гадовы жыхар Олдхэма паўстаў перад судом у брытанскай сталіцы.

Стымсана абвінавачваюць у намеры здзейсніць тэрарыстычныя акты і ўдзеле ў іх падрыхтоўцы. Ён адмаўляе свой удзел у ваенных дзеяннях. Паводле яго слоў, ён знаходзіўся на ўсходзе Украіны ў якасці кіроўцы хуткай дапамогі.

Наступнае пасяджэнне суда адбудзецца 7 кастрычніка, да гэтага часу Стымсан застанецца ў зняволенні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?