У жніўні доля праблемных актываў беларускіх банкаў зноў вырасла: на 1 верасня яна дасягнула 14,8% супраць 14,3% месяц таму. Паводле статыстычных дадзеных Нацбанка, за жнівень прырост склаў 44,4 млн дэнамінаваных рублёў супраць 422,5 млн у ліпені. Дрэнныя актывы беларускіх банкаў растуць ужо дзясяты месяц запар.
З пачатку года аб'ём праблемных актываў вырас ужо больш чым у два разы, дасягнуўшы 6,013 мільярдаў на 1 верасня. Гэта гістарычны максімум для беларускай банкаўскай сістэмы.