На стварэньне чатырохмэтровага манумэнту пайшло 3 т бронзы. У гонар Чэ Гевары таксама перайменаваная адна з цэнтральных плошчаў Расарыё.
У Расарыё 16 чэрвеня пройдуць урачыстасьці, прымеркаваныя да ягонага 80‑годзьдзя. Тут таксама стартаваў трохдзённы фэстываль у гонар Чэ Гевары.