Злачынства малады чалавек здзейсніў два гады таму.
Беспрацоўны 26-гадовы жыхар Баранавіч у снежні 2014 года запампаваў з інтэрнэту порнамалюнкі і размясціў іх на сваёй старонцы ў сацсетцы «Укантакце». Хлопец хацеў, каб іншыя карыстальнікі сацсеткі глядзелі фатаграфіі і ставілі «лайкі». На старонцы маладога чалавека «красавалася» 39 порнавыяў.
— У верасні гэтага года суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы прысудзіў гараджаніна да двух гадоў умоўна за распаўсюд парнаграфічных малюнкаў у сетцы Інтэрнэт (ч. 2 арт. 343 КК РБ), — распавяла Intex-press Мая Крэйда, памочнік Баранавіцкага міжраённага пракурора.
На судзе абвінавачваны сваю віну прызнаў цалкам і ўзрадаваўся «ўмоўнаму» пакаранню.
Прысуд у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны.
З пачатку года суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы разгледзеў восем крымінальных спраў па артыкуле «Выраб і распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў і прадметаў парнаграфічнага характару».